Улады Беларусі спрабуюць атрымаць 3 мільярды даляраў з ЕФСР
Улады Беларусі абмяркоўваюць магчымасць прыцягнуць крэдыт на суму да 3 мільярдаў даляраў часткова або цалкам са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, распавялі агенцтву РБК дзве крыніцы ў беларускім урадзе.
Паводле іх слоў, гэтае пытанне стала адной з тэм перамоў з Расеяй. Фонд праводзіць папярэднія кансультацыі з Беларуссю, але „казаць пра суму крэдыту і канкрэтных тэрмінах яго прадастаўлення пакуль заўчасна”.
Напярэдадні міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў, які з’яўляецца паўнамоцным прадстаўніком Расеі ў Еўразійскім фондзе стабілізацыі і развіцця, заявіў, што Расея можа аказаць дадатковую падтрымку ўладам Беларусі.
„Бачым, што наш сусед апынуўся ў няпростым фінансавым становішчы”, – адзначыў Антон Сілуанаў.