Улады Гарадзенскай вобласці шукаюць пазабюджэтныя сродкі



У сувязі з недахопам сродкаў дзяржаўнага фінансавання, улады Гарадзенскай вобласці маюць намер актывізаваць пошук пазабюджэтных  грошай на мадэрнізацыю і набыццё новага абсталявання для медычных установаў рэгіёна. У якасці аднаго з асноўных  “спонсараў” разглядаецца Еўразвяз, які прапаноўвае шэраг праектаў добрасуседскага транспамежнага супрацоўніцтва паводле праграмаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. На думку нацыянальнага  каардынатара міжнародных праектаў Сяргея Каляды, Еўразвяз прапаноўвае добрыя магчымасці, ад якіх не варта адмаўляцца:

– У праграмах транспамежнай супрацы мы сапраўды выбіраем вельмі малую квоту. Нам нашыя партнёры даволі жорстка гавораць, што нам трэба змяніцца. Нам трэба зразумець, што гэта грошы, і не важна, якія яны.

Вопыт станоўчай супрацы ў медычнай сферы паміж Гарадзеншчынай і Еўразвязам ужо ёсць: прыкладам, абласны клінічны шпіталь паводле праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Польшча-Украіна – Беларусь” атрымаў грант 1,5 мільёны еўра на набыццё сучаснага абсталявання.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня   

Фота businesspskov.ru