Улады хочуць забараніць ІП займацца аптовым гандлем і турпаслугамі
19 гадоў таму
Улады хочуць забараніць індывідуальным прадпрымальнікам займацца аптовым гандлем і турыстычнымі паслугамі. Адпаведны законапраект рыхтуюць да разгляду ў Палаце прадстаўнікоў.
Агулам пералік відаў дзейнасці, якімі змогуць займацца ІП, плануюць скараціць. Новы закон прадугледжвае „планамерны пераход ад ІП да юрыдычных камерцыйных малых і сярэдніх арганізацый”.
Як адзначаюць эксперты, пераход ІП у юрыдычную асобу можа пацягнуць за сабой розныя выдаткі: на наёмных работнікаў, падаткі і ФСАН з зарплаты, падатак на дывідэнды, арэнду офісу.