Улады нацыяналізавалі самы прыбытковы цукровы завод Беларусі



слуцкСамы прыбытковы цукровы завод Беларусі перайшоў пад кантроль дзяржавы – перадае партал TUT.BY.

Дзяржава павялічыла сваю долю ў Слуцкім цукроварафінадным камбінаце да кантрольнай. Доля дзяржавы была павялічана з 46% да 51% праз дадатковую эмісію акцыяў. Кантрольны пакет цяпер належыць Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці, а кіруе ім канцэрн «Белдзяржхарчпрам».

Каля 10 гадоў таму іншыя цукровыя заводы (у Скідзелі, Гарадзеі і Жабінцы) пагадзіліся на павелічэнне дзяржаўнай долі да 90%. Ужо шмат гадоў дзяржава спрабавала павялічыць свой пакет з блакуючага да кантрольнага і ў статутным фондзе Слуцкага цукровага камбіната. Аднак сход акцыянераў галасаваў супраць гэтага. За 2015 год чысты прыбытак Слуцкага цукроварафінаднага камбінату склаў каля 9 мільёнаў даляраў. Гэта дазволіла кампаніі ўвайсці ў спіс 25 самых прыбытковых акцыянерных таварыстваў Беларусі.

Фота str3.by