Улады працягнуць стрымліваць цэны на сацыяльна значныя тавары
Дзяржаўнае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары падоўжана да 31 снежня ўключна. Адпаведную пастанову 20 верасня прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.
Цэнавае рэгуляванне, у адпаведнасці з пастановай № 60, падаўжаецца на 20 груп сацыяльна значных тавараў.
Варта адзначыць, што раней МАРГ падоўжыў цэнавае рэгуляванне па 31 снежня ўключна на 10 груп сацыяльна значных тавараў у адпаведнасці з пастановай № 59.
Такім чынам, па 31 снежня ўключна будзе ажыццяўляцца цэнавае рэгуляванне на 30 груп сацыяльна значных тавараў. З агульным пералікам рэгуляваных сацыяльна значных тавараў можна азнаёміцца тут.
Фота: bobr.by