Улады прызналі дэфіцыт працаўнікоў у Беларусі. Будуць запрашаць іншаземцаў
Улады прызналі дэфіцыт працаўнікоў у Беларусі і знайшлі вырашэнне — запрашаюць іншаземцаў.

Аб прыцягненні кадраў з-за мяжы як «механізме ўмацавання нацыянальнага рынку працы» распавяла першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка на беларуска-узбекскім жаночага бізнес-форуме.
Паўлючэнка прызнала дэфіцыт працоўнай сілы ў Беларусі, але прычынамі яго назвала не масавую эміграцыю з краіны праз рэпрэсіі і вайну, а «рост эканомікі Беларусі, стварэнне новых працоўных месцаў», што суправаджаюцца «падвышаным попытам на працоўную сілу».
Паводле яе, у банку вакансій заяўлена каля 130 тысяч вакансій. Таму працадаўцы звярнулі ўвагу на іншаземцаў, для якіх спрашчаюць працэдуру дазволу на працу ў Беларусі.
