Улады сцвярджаюць, што дэвальвацыі не будзе
Першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў упэўнены, што Нацыянальны банк валодае дастатковымі рэзервамі, кампетэнцыяй і запасам трываласці, каб забяспечыць стабільнасць на валютным рынку.
Сёння прагучаў апошні званок для ўладальнікаў дэпазітаў і сродкаў у беларускіх рублях. Любыя чуткі застаюцца ўсяго толькі чуткамі, пакуль не былі афіцыйна абвергнутыя.
Сёння, 21 жніўня, улады агучылі два абвяржэнні:
1. Дэвальвацыі не будзе.
2. Дзяржава не плануе замарозку ўкладаў.
Тым часам беларускі рубель ужо значна асеў на таргах. А рашэнне пра замарозку або канфіскацыю ўкладаў можа быць прынята на працягу бліжэйшага часу, лічаць эканамічныя эксперты.
Беларускае Радыё Рацыя