Улады выдаткуюць на правядзенне рэферэндуму 20,3 млн рублёў
Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка паведаміў, што выдаткі на правядзенне рэферэндуму ў цэлым складуць 20,3 мільёна беларускіх рублёў, піша «Спутник». Пры гэтым у законе «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год» на гэтыя мэты было закладзена 34 мільёны рублёў. Да старту рэферэндуму ЦВК надрукуе больш за 7 млн. бюлетэняў для галасавання (гэта на 4% больш, чым колькасць выбарнікаў).
ЦВК на першым паседжанні 21 студзеня прыняла рашэнне аб тым, што на рэферэндуме будзе датэрміновае галасаванне — яно пачнецца 22 лютага, за пяць дзён да асноўнага дня галасавання.20 студзеня.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога рэферэндум пройдзе 27 лютага. На ім будзе адно пытанне: «Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?».