Уладзімір Карагін: Наспеў час вялікіх трансфармацый бізнесу



Пандэмія каронавірусу падштурхоўвае Беларусь да кардынальных зменаў структуры адносінаў улады і бізнесу.

Пачатак дыялогу ў перадвыбарчы час абвесціў старшыня савету Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін:

– Маніфест, які мы апублікуем у бліжэйшыя дні, дзе мы даём у лічбах і фактах тое, што мы прапаноўваем сёння змяніць, у тым ліку і ў краіне. Мы гэта сёння прапаноўваем кожнаму кандыдату, у нас прынцып – роўна набліжанасці. Мы кожнаму, ад Лукашэнкі да Бабарыкі, дамо гэты канцэпт. Што мы прапаноўваем? ХХI стагоддзе – гэта стагоддзе, калі ты грамадзянін краіны, то атрымай выгоды ад гэтага, сацыяльныя пераважна. Мы выдадзім карту беларуса ў свеце.

Беларускія прадпрымальнікі рыхтуюць адмысловы маніфест, палажэнні якога мусяць быць агучаны і абмеркаваны перад выбарамі кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя