Уладзімір Карагін: Праблемы ў эканоміцы ўжо маюць выбуховы характар



На думку старшыні прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзіміра Карагіна, урад працягвае рабіць старыя памылкі: грошы расходуюцца неэфектыўна, дзяржапарат толькі расце, а неабходныя для развіцця той жа эканомікі структуры скарачаюцца:

— Грошы выдаткоўваюцца нерацыянальна. Дзяржструктуры тлуста жывуць па шмат якіх параметрах, кадравая аптымізацыя не прывяла да поспеху і была праведзена неаптымальна, скарацілі эканамічныя структуры, органы эканамічнай падтрымкі таго ж бізнесу, — праблемы назапасіліся, а аб’ём і характарыстыка гэтых праблемаў ужо носяць крытычны, выбухованебяспечны характар.  

Уладзімір Карагін падкрэслівае, што бізнесу не ўласцівы адкрыты пратэст. Хтосьці закрыецца, а тыя, што маюць больш буйныя абароты, выведуць справы за межы краіны. Тым больш сяброўства Беларусі ў ЕўрАзЭС дазваляе рэгістраваць бізнес у Расеі і Казахстане. Эміграцыя бізнесу, а значыць і прыбыткаў краіны, становіцца тэндэнцыяй, зазначае Уладзімір Карагін.

Беларускае Радыё Рацыя