Уласнікі інтэрнэт-крамаў будуць праводзіць плацяжы праз банкаўскія тэрміналы



Ад 1 ліпеня 2015 года уласнікі беларускіх інтэрнэт-крамаў будуць абавязаныя праводзіць плацяжы праз банкаўскія тэрміналы.

Паводле эксперта ўстановы „Стратэгічная думка” Аляксея Харкевіча, гэтае новаўвядзенне істотна ўскладніць працу дробным інтэрнэт-гандлярам.

Для крамаў, у якіх няма вялікага абароту, набыццё тэрміналу будзе дастаткова вялікім цяжарам, акупаемасць тэрміналу будзе вельмі доўгай. Таму гэта, у першую чаргу, спыніць тых прадпрымальнікаў, якія толькі плануюць увайсці ў інтэрнет-бізнес, якія не плануюць вялікіх абаротаў. На працягу пэўнага часу прадпрымальнікі будуць вымушаныя набыць гэтыя апараты. Зразумела, што вялікая колькасць прадпрымальнікаў не набудзе тэрміналы, бо добра ведаюць свае абароты.

У 2014-м годзе сфера інтэрнэт-гандлю была адной з найбольш дынамічных сфераў беларускай эканомікі, павелічэнне колькасці Інтэрнэт-крамаў склала болей за 50%.

Беларускае Радыё Рацыя