Упершыню ўдалося спыніць рост выкідаў СО2



У 2019 годзе ўпершыню за мінулае дзесяцігоддзе выкіды дыяксіду вугляроду (СО2) не перавысілі паказчыкі папярэдняга года. Пра гэта ў аўторак, 11 лютага, паведамляе Financial Times  са спасылкай на дадзеныя Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА).

Адзначаецца, што ў мінулым годзе выкіды захоўваліся на роўні 33 млрд тон, нягледзячы на ​​рост сусветнай эканомікі амаль на 3%.

У МЭА адзначылі, што скараціліся выкіды вуглякіслага газу ў энергетычным сектары дзяржаў з развітой эканомікай, уключаючы ЕЗ і ЗША, за кошт памяншэння выкарыстання вугалю на 15-25%.

Самае істотнае зніжэнне роўню выкідаў сярод краін было адзначана ў ЗША: паказчык скараціўся на 140 млн тон, або 2,9%.

Ровень выкідаў вуглякіслага газу ў Еўрапейскім звязе скараціўся на 160 млн тон, або 5%, у 2019 годзе.

Агульны ж аб’ём падобных выкідаў у перадавых краінах знізіўся да роўню, „які назіраўся ў канцы 1980-х гадоў”.

Падзенню выкідаў СО2 спрыялі, паводле МЭА, стабільны рост выкарыстання энергіі ветру і сонца, рашучы пераход ад вугалю да прыроднага газу і больш шырокае выкарыстанне ядзернай энергіі.

Фота rr-f.ch