Урад 23 траўня правядзе выязное пасяджэнне на Аршаншчыне



Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі 23 траўня ўрад правядзе выязное пасяджэнне па праблемах развіцця Аршанскага раёна.

Дата пасяджэння агучана прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым у час рабочай нарады па падрыхтоўцы і правядзенні гэтага мерапрыемства.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, будуць дэталёва разгледжаны праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. „Асаблівая ўвага будзе ўдзелена перспектывам развіцця населеных пунктаў раёна. Разгледзім пытанні развіцця вытворчага сектара, прыцягнення інвестыцый, будаўніцтва жылля, транспартнай інфраструктуры, занятасці насельніцтва, у тым ліку пілотны праект па рэалізацыі рашэнняў, якія далі б адчувальны рэзультат для рэгіёна”, – адзначыў Андрэй Кабякоў.

Прэм’ер-міністр нагадаў, што напярэдадні выязнога пасяджэння Савета Міністраў вядзецца актыўная работа членамі ўрада, якія дэталёва, з выездам на месцы, аналізуюць існуючыя праблемы раёна, вывучаюць усе ключавыя пытанні, а таксама перспектывы развіцця. „Усе напрацаваныя прапановы павінны быць аргументаваны, мець сістэмны характар і пакладзены ў аснову праекта па перазапуску эканомікі рэгіёна”, – падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

belta.by