Урад абнавіў спіс адказных за рост і дыверсіфікацыю экспарту
Урад абнавіў спіс службовых асоб, якія замацаваны за замежнымі дзяржавамі для нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту тавараў і паслуг. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №787 ад 3 лiстапада 2018 года.
Прэм’ер-міністр Сяргей Румас замацаваны за Расеяй, яго першы намеснік Аляксандр Турчын – за Казахстанам, Малайзіяй, Сінгапурам, Філіпінамі.
Віцэ-прэм’ер Уладзімір Кухараў вызначаны адказным за супрацоўніцтва для нарошчвання экспарту з Бразіліяй, Ганай, Нігерыяй, Літвой, віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка – з Іспаніяй, Францыяй, Італіяй. Намеснік прэм’ер-міністра Ігар Ляшэнка замацаваны за Венесуэлай, В’етнамам, Інданезіяй, Туркменістанам, Украінай, Эквадорам.
У спісе курыруючых экспарт – вышэйшыя службовыя асобы, члены Савета Міністраў, кіраўнікі дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, іншыя службовыя асобы.