Урад Беларусі хоча адкрыць крэдытную лінію ў банку РФ
18 гадоў таму
Савет міністраў Беларусі ўхваліў праект дамовы пра адкрыццё крэдытнай лініі Расейскага экспартна-імпартнага банка.

Пра гэта сведчыць пастанова, апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, Міністэрству фінансаў даручана правесці перамовы па праекце дамовы.
Ведамства ўпаўнаважанае ўносіць у яго непрынцыповыя змены. Ліміт крэдытнай лініі, а таксама мэта запазычання не называюцца.
У пастанове маецца спасылка на мінулагодні ўказ Лукашэнкі № 93, які ўтрымлівае мноства падпунктаў „для службовага карыстання”.
