Урад Беларусі прыняў план, як падтрымаць эканоміку
Урад Беларусі прыняў план, як падтрымаць эканоміку. Сярод іншага прадугледжана вызваленне бізнесу ад штрафаў за ўпершыню дапушчаныя і ненаўмысныя парушэнні. Таксама некаторыя новыя льготы з’явіліся для рэзідэнтаў ПВТ, сярод іх – правы на адтэрміноўку ад прызыву на ваенную службу, паведамляе Саўмін.
План падтрымкі эканомікі таксама прадугледжвае падтрымку экспарту і пашырэнне крэдытавання экспарцёраў незалежна ад рынку паставак беларускай прадукцыі.
Як удакладняюць у Саўміне, таксама ў дакумент уключаны меры лакальнага характару па падтрымцы прамысловасці, будаўнічай галіны, сельскай гаспадаркі, транспарту і турызму.
Як паведамляе ўрад, грашовыя даходы, пенсіі, дапамогі будуць індэксавацца да ўзроўню інфляцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
