Урад Беларусі рыхтуецца падвысіць мінімальны заробак
Ва ўрадзе падрыхтаваны праект пастановы аб падвышэнні мінімальнага заробку. Пра гэта інфармуе Федэрацыя прафсаюзаў са спасылкай на міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыну Касцевіч, перадае БЕЛТА.
У Менску адбылося пасяджэнне Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. Менавіта на ім Касцевіч паведаміла пра падрыхтаваны праект пастановы ўрада. У дакуменце прапануецца вызначыць мінімальны заробак у 330 рублёў, або 95% мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з чатырох чалавек на 2019 год.
З 1 студзеня „мінімалка” была прызначаная ў 93,8% ад мінімальнага спажывецкага бюджэту, які дзейнічаў на той момант, і 87,7% ад дзеючага ў лістападзе. Гэта складае 305 рублёў.
Як дадала Касцевіч, дакумент узгоднены з усімі зацікаўленымі бакамі, акрамя ФПБ. Федэрацыя парфсаюзаў настойвае на тым, што мінімальны заробак павінен быць роўны мінімальнаму спажывецкаму бюджэту.
Тарыфная стаўка першага разраду для работнікаў бюджэтнай сферы павялічвалася сёлета двойчы. Сярэдні заробак бюджэтнікаў за студзень-верасень склаў 719 рублёў.
Фота БелТА