Урад ФРГ выключае запуск „Паўночнага патоку – 2”



Урад ФРГ выключае запуск „Паўночнага патоку – 2” нават ва ўмовах дэфіцыту энергарэсурсаў у асенне-зімовы перыяд. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік кабінета міністраў ФРГ Штэфен Хебештрайт.

«Я кажу: так, яно выключае гэтае. Ясна, што нас чакаюць складаныя месяцы, што скарачэнне паставак газу з Расеі ў Нямеччыну для ўсіх нас з’яўляецца выклікам», – кажа Штэфен Хебештрайт.

Ён дадаў, што „Паўночны паток 2” не сертыфікаваны і ў цяперашні момант не праходзіць працэс сертыфікацыі. Таму яго выкарыстанне выключана. Хебештрайт падкрэсліў, што Германія цвёрда стаіць на баку Украіны, падтрымлівае санкцыі, якія сумесна прыняты ў Еўрапейскім звязам і ў кансультацыях з міжнароднай супольнасцю.

reform.by