Урад на тры месяцы забараніў вываз грэчкі
Урад Беларусі прыняў пастанову аб часовай забароне на вываз асобных відаў тавараў. Адпаведнай пастановай забараняецца вываз з краіны мукі з пшаніцы, крупы грубага памолу з грэчкі, грачанага збожжа абсушанага, гатовых харчовых прадуктаў з грэчкі незалежна ад краіны паходжання названых тавараў.
Забарона не распаўсюджваецца на аказанне гуманітарнай дапамогі ўрадам Беларусі замежным краінам, а таксама на транзітныя пастаўкі гэтых тавараў праз Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: officelife.media