Урад пакрые працэнты па крэдыце для Аршанскага льнокамбіната
Урад за кошт рэспубліканскага бюджэту ў 2019 годзе пакрые працэнты па кітайскім крэдыце, што выдадзены Аршанскаму льнокамбінату. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў №50 ад 25 студзеня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ільготны крэдыт у 51 млн 834 тысячы 700 рублёў быў атрыманы для рэалізацыі другога этапу мадэрнізацыі прадпрыемства згодна з пагадненнем ад 30 снежня 2015 года паміж урадам Беларусі ў асобе Міністэрства фінансаў і Экспартна-імпартным банкам Кітая. Кампенсацыя складзе 100% стаўкі па крэдыце. Кампенсаванне працэнтаў будзе праводзіцца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка на дату пакрыцця. Атрыманыя сродкі ў 2019 годзе накіроўваюцца РУВГП „Аршанскі льнокамбінат” на папаўненне абаротных сродкаў.
Акрамя таго, урад кампенсуе у 2019 годзе ААТ „АСБ Беларусбанк” страты ад давання крэдыту Аршанскаму льнокамбінату на будаўніцтва службовага жылля для работнікаў прадпрыемства.
Аршанскі льнокамбінат — адзінае ў Беларусі і самае буйное ў краінах СНД і Еўропы прадпрыемства па вытворчасці льняной тканіны.
Фота: belarus.by