Урад прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы на буйных прадпрыемствах
Змены ў пастанову Саўміна «Аб прызначэнні прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў» апублікаваныя на Нацыянальным прававым партале.
Намеснік прэм’ер-міністра Юрый Назараў прызначаны прадстаўніком дзяржавы на Менскі трактарны завод. Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева будзе прадстаўляць дзяржаву ў авіякампаніі «Белавія». Першы намеснік міністра прамысловасці Сяргей Гунько прызначаны на Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання „. Намеснік старшыні Белнафтахіма Святлана Гурына будзе прадстаўляць дзяржаву на «СветлагорскХімвалакне», намеснік старшыні Віталь Мілевіч – на «Полацк-Шкловалакне». Першы намеснік старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Віталь Дзедзінец – прадстаўнік на «Магатэксе».