Урад Расеі адобрыў змяненні ў пагадненне аб крэдыце для БелАЭС



Урад Расеі адобрыў праект пратакола аб унясенні змяненняў у беларуска-расейскае міжурадавае пагадненне 2011 года аб прадастаўленні Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС. Адпаведнае распараджэнне расейскага ўрада апублікавана сёння, 22 червеня, на расейскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Згодна з праектам пратакола, прадугледжваецца прадаўжэнне перыяду выкарыстання крэдыту на два гады – да канца 2022-га. Акрамя таго, устанаўліваецца фіксаваная працэнтная стаўка па крэдыце ў памеры 3,3 працэнта гадавых, а таксама пераносіцца дата пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце з 1 красавіка 2021 года на 1 красавіка 2023-га.

Дакумент быў прадстаўлены Мінфінам РФ і ўзгоднены з расейскімі МЗС, Мінэканамразвіцця, карпарацыяй „Расатам” і папярэдне прапрацаваны з беларускім бокам. Урад РФ даручыў Мінфіну сумесна з МЗС і іншымі ведамствамі правесці з Беларуссю перагаворы і па дасягненні дамоўленасці падпісаць пратакол ад імя ўрада РФ.

belta.by