Урад Расеі ўхваліў выдзяленне Беларусі $1 млрд крэдыту



Урад РФ ухваліў праект пагаднення аб прадастаўленні Беларусі ў 2020-2021 гадах крэдыту ў аб’ёме $ 1 млрд, паведамляе ТАСС. 

Пра гэта гаворыцца ў распараджэнні, якое падпісаў прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін.

Расея ў 2020-2021 гадах прадастаўляе Беларусі крэдыт на $ 1 млрд некалькімі траншамі.

Фота: ТАСС