Урад спрабуе ратаваць стратныя прадпрыемствы



Савет Міністраў адтэрмінаваў на год выплату пазыкаў па банкаўскіх крэдытах адкрытаму акцыянернаму таварыству “Краснасельскбудматэрыялы”, што ў Ваўкавыскім раёне. Агульная сума пазыкаў перавышае 46 мільёнаў даляраў і штогод павялічваецца. Прычына неплацёжаздольнасці прадпрыемства – прадукцыя буйнога вытворцы будаўнічых матэрыялаў не мае попыту. Як зазначае старшыня свабоднага прафсаюзу металістаў Аляксандр Бухвостаў, у падобнай сітуацыі апынуліся сотні заводаў і фабрыкаў па ўсёй краіне:

– Беларуская эканоміка засела. Ёсць бальшак развіцця сусветнай эканомікі, і ёсць Беларусь. Ад дарогі бываюць адгалінаванні, сышоў з дарогі – і трапіў у тупік. Так у ім і стаяць. А з яго трэба выходзіць і станавіцца на агульны шлях развіцця. Зразумела, што гэта залежыць не ад заводаў, а перадусім ад агульнай канцэпцыі развіцця гэтай эканомікі.

Беларускі ўрад  штогод адтэрміноўвае выплаты па крэдытах для Ваўкавыскага будаўнічага прадпрыемства,  да якога некалькі гадоў таму далучылі і Гарадзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў.

Прадпрыемствы  ў выпадку адмены гарантый ураду могуць быць прызнаныя банкрутамі, у выніку чаго некалькі тысяч чалавек страціць працу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.tut.by