Урад ухваліў шэраг праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі
На падставе прапаноў Камісіі па пытаннях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва пры Савеце міністраў Беларусі ўхвалены шэраг праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна ад 9 жніўня 2018 г. № 584, паведамляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.
Ухваленне атрымалі: „Праект па сцёкавых водах у Лідзе — Праграма па воднаму сектару ў Рэспубліцы Беларусь, другі этап”; „Супрацоўніцтва Тракайскага і Лідскага раёнаў па эфектыўным кіраванні прыроднымі рэсурсамі і ахове навакольнага асяроддзя”; „Энергія біямаса — ператварэнне прыроднага патэнцыялу ў рэгіянальным супрацоўніцтве”; „Актывізацыя малога і сярэдняга бізнесу ў прыгранічных рэгіёнах Украіны і Беларусі”.
Каардынацыю і эфектыўны кантроль за рэалізацыяй праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі праект па сцёкавых водах у Лідзе забяспечвае Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, праект супрацоўніцтва Тракайскага і Лідскага раёнаў па эфектыўным кіраванні прыроднымі рэсурсамі і ахове навакольнага асяроддзя — Гродзенскі аблвыканкам. Каардынатар праекта „Энергія біямасы — ператварэнне прыроднага патэнцыялу ў рэгіянальнае супрацоўніцтва” — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, праекта „Актывізацыя малога і сярэдняга бізнесу ў прыгранічных рэгіёнах Украіны і Беларусі” — Гомельскі аблвыканкам.
Пастанова набірае моц 9 жніўня.