Урад уключыў у дзяржпраграму развіцця аграрнага бізнесу новыя інвестпраекты



Пастановай Савета міністраў ад 9 жніўня 2018 года №588 унесены змяненні і дапаўненні ў дзяржаўную праграму развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016— 2020 гады.

У прыватнасці, як паведаміла прэс-служба ўрада, у праграму ўключаны інвестыцыйныя праекты, якія фінансуюцца за кошт рэсурсаў ААТ „Банк Развіцця Рэспублікі Беларусь”, на агульную суму 12,08 млн руб. Прадугледжваецца будаўніцтва цэха племяннога маладняку птушкафабрыкі „Сож” РУП „Беларуснафта-Асобіна” — 5,16 млн, будаўніцтва птушнікаў па ўтрыманні маладняку ў ААТ” Агракамбінат „Дзяржынскі” — 6,6 млн; стварэнне інавацыйнага племяннога цэнтра па развядзенні коз і вытворчасці новых малочных прадуктаў у фермерскай гаспадарцы „ДАК” Дзяржынскага раёна — 0,32 млн руб.

Таксама зменены ліміты дырэктыўнага крэдытавання на 2018 год у межах іх агульнага аб’ёму. Прадугледжваецца адпаведнае павелічэнне аб’ёмаў крэдытавання для Банка развіцця ў мэтах рэалізацыі новых інвестыцыйных праектаў у АПК і павелічэнне для „Белаграпрамбанка” на 15 млн рублёў ліміту крэдытавання на бягучую дзейнасць для крэдытавання пад гарантыю ўрада закупкі цукровых буракоў на дзяржаўныя патрэбы.

belapan.by

Фота nashkraj.by