Урад забараніў камерцыйную рэкламу алкаголю, цэны на які рэгулюе дзяржава
У мэтах удасканалення рэгулявання асобных пытанняў гандлю алкагольнымі напоямі Савет міністраў устанавіў, што выплата юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць вытворчасць і (або) аптовы гандаль алкагольнымі напоямі, на якія дзяржорганамі, што ажыццяўляюць рэгуляванне цэн (тарыфаў), устаноўлены гранічныя мінімальныя адпускныя цэны, любых узнагарод (прэмій, бонусаў і іншых плацяжоў) за прасоўванне гэтых напояў не дапускаецца. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада ад 28 верасня 2018 года № 704.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, „пад ўзнагародамі (прэміямі, бонусамі і іншымі плацяжамі) за прасоўванне алкагольных напояў разумеюцца ўзнагароды, якiя выплачваюцца юрыдычнай асобе, што ажыццяўляе гандаль алкагольнымі напоямі, у сувязі з набыццём ёй у пастаўшчыка алкагольных напояў у пэўнай колькасці, а таксама за аказанне паслуг, накіраваных на павышэнне попыту пакупнікоў на тавары, у тым ліку шляхам рэкламавання алкагольных напояў і (або) выкарыстаных для іх абазначэння таварных знакаў, даследавання спажывецкага попыту, правядзення маркетынгавых даследаванняў і (або) падрыхтоўкі інфармацыі аб такіх даследаваннях, падрыхтоўкі іншай справаздачнасці, якая ўтрымлівае інфармацыю аб алкагольных напоях, іншых такіх паслуг”.
Гэта пастанова набывае моц з дня яе афіцыйнага апублікавання.
Нагадаем, Менгарвыканкам прыняў рашэнне абмежаваць на год — з 1 кастрычніка 2018 года па 1 кастрычніка 2019 года — начны продаж спіртнога праз аб’екты гандлю. БелаПАН