Урад забараніў вываз пшанічнай мукі
Урад забараніў вываз пшанічнай мукі. Цягам трох месяцаў нельга будзе вывозіць з краіны муку з мяккай пшаніцы і спельты. Абмежаванні датычаць краін за межамі ЕАЭС. Выключэнне складае гуманітарная дапамога замежным дзяржавам.

Раней старшыня Савету міністраў Беларусі Раман Галоўчанка падпісаў пастанову ўраду, якая забараняе ўвоз на тэрыторыю краіны групы тавараў — каб “забяспечыць абарону нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь”.
Аглядальнікі ацанілі гэта як адказ на ўвядзенне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. 2 снежня Еўразвяз увёў у дзеянне пяты пакет санкцый у дачыненні да Беларусі, у яго ўключылі 17 фізічных асоб і 11 арганізацый. У адказ кіраўніцтва краіны заявіла, што падрыхтуе крокі ў адказ. Праз некалькі дзён пасля таго новыя абмежаванні ўвялі ЗША.
