Усё больш людзей з’язджае з Берасцейшчыны



Усё больш людзей з райцэнтраў Берасцейскай вобласці з’язджаюць на працу за межы краіны.

Прычыны — эканамічная і палітычная сітуацыя. Пагаршэнні на рынку працы адчуваюцца ад вясны, а зараз яшчэ і ў сувязі з чарговай хваляй каронавірусу, адзначыў кобрынскі актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віктар Гарбачэўскі:

– Я думаю, што не змянілася сітуацыя ў параўнанні з гэтым годам. Усе, хто хацеў, яны з’язджаюць, збольшага ў Польшчу, у Расею ўжо менш. Заводы як працавалі, так і працуюць, на заводах многія працуюць на няпоўнай занятасці.

Згодна афіцыйнай статыстыцы толькі за апошнія тры месяцы ў Польшчу выехала звыш дзесяці тысяч беларусаў пераважна з працоўнымі мэтамі і мэтамі вучобы, а таксама каля тысячы чалавек з гуманітарнымі мэтамі. Значная частка з іх — жыхары Берасцейскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя