Утылізацыйны збор на аўто вырас у 8 разоў



Стаўкі падвысіліся ў 1,65 раза для юрыдычных асоб і ў 8,25 разоў — для фізічных асоб. Дадзенае рашэнне — гэта «адна з мер па ўрэгуляванні ўвозу транспартных сродкаў з дзяржаў-чальцоў Еўразійскага эканамічнага саюза».

З 4 лютага фізічнай асобе, якая ўвозіць аўтамабіль для асабістага карыстання, трэба будзе заплаціць 4,95 мільёнаў рублёў утылізацыйнага збору за аўто, не старэйшыя за 3 гады; 7,425 мільёнаў рублёў — за аўто, старэйшае за 3 гады. Стаўкі для юрыдычных асоб – тут.

Для спрашчэння парадку вылічэння і выплаты ўтылізацыйнага збору яго памер будзе паказвацца ў беларускіх рублях.

Паводле auto.tut.by