Увядзенне адзінай валюты можа справакаваць інфляцыю
Рэдактар партала дзелавых навінаў rynak.by Аляксей Харкевіч мяркуе, што ўвядзенне адзінай валюты можа справакаваць інфляцыю і мноства нязручнасцяў для грамадзян Беларусі.
Эканаміст не бачыць падставаў на гэтым этапе для адмовы ад нацыянальнай валюты:
– Калі гэта будзе новая валюта для Беларусі, то, натуральна, будуць псіхалагічныя складанасці для насельніцтва дакладна палічыць кошты. І гэта, канешне, як гэта часта бывае, прыводзіць да інфляцыйных працэсаў. А кошты, як правіла, павышаюцца ў сувязі з тым, што людзі адаптуюцца да новай валюты. З пункту гледжання эканамічнай логікі я не бачу неабходнасці ўвядзення адзінай валюты. Я б усё ж такі паставіў на тое, што працэс будзе замарожаны яшчэ на некалькі год.
У 2019 годзе шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў Расейскай Федэрацыі выказваліся наконт планаў на ўвядзенне адзінай валюты ў межах Саюзнай дзяржавы. Прэм’ер-міністр расейскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў зазначаў, што пытанне адзінай валюты зафіксавана ў 31-й дарожнай карце «паглыбленай інтэграцыі». Нацбанк Беларусі і Аляксандр Лукашэнка ў публічных адказах аспрэчылі планы на адмову ад беларускага рубля.
Беларускае Радыё Рацыя