Узнікаюць праблемы з грашовымі пераводамі з-за мяжы
Карыстальнікі ў сацсетках паведамляюць пра праблемы з грашовымі пераводамі з-за санкцый.
Беларусы паведамляюць аб праблемах з пераводамі і плацяжамі з-за мяжы, – піша Onliner. Іх чытач хацеў перавесці грошы з Кітая, але яму адмовілі адразу ў двух банках. У адным назвалі ў якасці прычыны – санкцыі.
Не змог атрымаць плацёж ад свайго нямецкага кліента і заснавальнік ІТ-кампаніі. Нямецкі банк таксама адмовіўся пераводзіць сродкі, баючыся санкцый.
Чытачы TUT.BY таксама распавядаюць пра цяжкасці, у тым ліку з пераводамі з ЗША, Германіі, Японіі, Польшчы, Вялікабрытаніі і Румыніі.
Беларускае Радыё Рацыя
