Узор для Беларусі: Украіна збіраецца змагацца з карупцыяй на прыкладзе ЗША
Варыянт рашэння праблемы карупцыі ва Украіне праз легалізацыю лабісцкай дзейнасці, як падставу для ўваходжання ў Еўразвяз, прадставіў Украінскі Інстытут Будучыні.
Прычыну, па якой для Украіны не падыходзіць вопыт лабізму Польшчы і Германіі абазначыў дырэктар праграмы «Права» Украінскага інстытута будучыні Аляксандр Чабаненка:
– Гэтыя дзяржавы аднеслі да фрагментацыі, да таго, дзе тыя пытання носяць несістэмны характар. Польшча – значныя частцы лабізму выведзеныя з рэгулявання. Настолькі, што пад лабаванне падыходзіць не больш за 5 адсоткаў усёй лабісцкай дзейнасці.
Паводле эксперта, лабіраванне і лабісцкая дзейнасць у пасляваеннай Украіне мусяць трансфармавацца з формы легалізаванай карупцыі ў інструмент эфектыўнага дыялогу грамадства і ўлады. Прыдасца гэты вопыт у будучыні і Беларусі.
Фота аўтара і Аляксандра Чабаненка:
Беларускае Радыё Рацыя