Ва Украіне прадаюць падробленае «гомельскае» масла – фотафакт



На кіеўскіх рынках прадаюць сметанковае масла ад ААТ «Гомельпрадукт». Вось толькі жыхары ўкраінскай сталіцы ніяк не могуць ведаць, што такой арганізацыі ў Беларусі не існуе.

На рэдакцыйную пошту звярнуўся Віталь Юрчанка, які ўжо больш за паўгода пражывае ў Кіеве.

– Звярнуў увагу на масавы продаж тавараў з Гомеля. Адзін з прадуктаў прыцягнуў увагу. Цяпер становіцца вельмі зразумела, чаму нашы беларускія тавары не рэалізуюцца на тэрыторыі Украіны, так як падрабляюцца ў фабрычных маштабах.

На ўпакоўцы пазначана: ААТ «ГомельПрадукт» вул. Аграрная, 17/8, 22408, г. Гомель, Рэспубліка Беларусь. Такі дом у Гомелі сапраўды ёсць, аднак пра падобнае прадпрыемства там не чулі. Больш за тое, паштовы індэкс павінен складацца з 6 лічбаў і пачынацца на 246.

Далей на ўпакоўцы фігуруе іншы адрас: вул. Архіпава Варта, 58.

Вуліца такая размешчана ў 104-ым мікрараёне, але дома 58 тут няма.

На ўпакоўцы паказаны штрых-код 4810026542318, але «сапраўдныя» ў ім толькі першыя тры лічбы 481 – код Беларусі. Астатнія ж лічбы ніякай інфармацыі ў сабе не нясуць.

Размовы аб падробках беларускіх тавараў ва Украіне ходзяць даўно, але, як відаць з фота Віталя, гэта не проста чуткі. Адправіўшыся ва Украіну і ўбачыўшы прадукцыю з роднага горада, не спяшайцеся яе купляць: лепш пераканайцеся, што імя вытворцы вы чуеце не ўпершыню.

gomel.today