Ва Украіне змяншаецца попыт на беларускія трактары



Ва Украіне катастрафічна змяншаецца попыт на беларускую трактарную тэхніку. Галоўныя прычыны – высокія кошты на прадукцыю Менскага трактарнага завода, канкурэнцыя з боку еўрапейскіх і азіяцкіх вытворцаў, а таксама агульны заняпад украінскага рынку сельскагаспадарчай і будаўнічай тэхнікі.

01_mtz_unselled_tractors

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Трактар беларускай вытворчасці МТЗ-892, яшчэ нядаўна найбольш папулярны ў украінскіх аграрыяў, каштуе ў афіцыйнага дылера 530 000 грыўняў, што складае каля 24 000 даляраў. За такія ж грошы можна купіць два аналагічных кітайскіх трактары маркі Dongfeng. Нягледзячы на тое, што беларуская тэхніка мае ва Украіне добрую рэпутацыю, продажы кітайскіх трактароў значна лепшыя найперш з-за нізкай цаны. Датаго ж, азіяцкіяя вытворцы прапануюць куды большы асартымент.

Заможныя ўкраінскія аграрыі ўвогуле адмаўляюцца і ад кітайскай, і ад беларускай тэхнікі на карысць еўрапейскай. Пяцігадовы трактар New Holland каштуе ва Украіне каля 40 000 даляраў, але ўкладзеныя ў яго грошы акупляюцца за кошт большага тэрміна эксплуатацыі і меньшай колькасці паломак.

Эканамісты мяркуюць, што ў наступным годзе продаж беларускай трактарнай тэхнікі ва Украіне скараціцца яшчэ больш.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя