Ва ўсім вінаватыя чыноўнікі?
Беларускія ўлады затурбаваліся недахопам свініны. Здзіўляюцца, чаму беларускія свінні не хочуць размнажацца. Улады быццам забыліся пра бяздумнае вынішчэнне свіней у мінулым годзе. Як гэта было ў Бярозаўскім раёне, кажа гаспадар вынішчанай свінафермы Аляксандр Аліхвер. Са свінагадоўляй, як і з усёй сельскай гаспадаркай, было б даўно усё нармальна, каб чыноўнікі не заміналі і каб іх не было так шмат, лічыць Аліхвер:
– На свінаферме ў 100-200 галоў могуць працаваць 2 чалавекі. Я ў сваёй падсобнай гаспдарцы быў і лекарам, і прыбіральшчыкам, і бухгалтарам, і начальнікам. Я проста працаваў, бо ведаў для чаго і як я працую. Да двух працаўнікоў у нас прыклеяць начальніка змены, майстра ўчастка, бухгалтара, тавараведа, намесніка начальніка і начальніка. Вось і атрымаецца: на 2 працуючых будзе 15 дармаедаў.
Паводле Аліхвера, самае цікавае, што чыноўнікі з’ездзілі ў Галяндыю па досвед па свінагадоўлі, праводзяць шматлюдныя семінары, а вынік – нулявы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота waking-up.org
Цалкам матэрыял у гукавым файле