Вадзім Іосуб: Інфляцыя ў Беларусі наўпрост залежыць ад інфляцыі ў Расеі



Рост коштаў у Беларусі нікуды не знік, але гадавая інфляцыя запаволілася з 20% у верасні да 13,3% па выніках лістапада.

Падчас анлайн-сустрэчы „Беларусы і рынак” прычыны гэтага і інфляцыйны прагноз для Беларусі адзначыў старэйшы бізнес-аналітык Вадзім Іосуб:

– Гэта той уплыў, якое аказала на цэны рашэнне ўраду Беларусі – замарозка цэн, пасля абмежаванне гандлёвых надбавак. Доўгатэрміновы два сцэнары – з’яўленне дэфіцыту па пэўных накірунках. Рана ці позна гэтыя абмежаванні адменяць і тут ёсць патэнцыял для скачка. Замядленне інфляцыі ідзе ў Расеі, у многім нашыя цэны будуць залежыць ад таго, што будзе адбывацца з курсам расейскага рубля.

Па словах бізнес-аналітыка, на фоне залежнасці сітуацыі ў Беларусі ад расейскай інфляцыі, на валютным рынку беларускі рубель працягне свае падзенне.

Беларускае Радыё Рацыя