Вадзім Іосуб: Магчымасць уплыву Нацбанка на фармаванне валютнага курса застаецца



Старшы аналітык каманіі “Альпары” Вадзім Іосуб распавядае, ці знізіць новая валютная палітыка магчымасць уплыву Нацбанка на фармванне валютнага курса.

Вадзім Іосуб

Сёння таргі замежнымі валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы перайшлі ў рэжым бесперапыннага двайнога аўкцыёну.

У выніку, 1 чэрвеня падчас таргоў беларускі рубель умацаваўся да ўсіх асноўных валют. Курс долара знізіўся на 75 рублёў да 14.815 беларускіх рублёў. Еўра абваліўся на 145 рублёў да 16.154. Курс расійскага рубля знізіўся на 1,75 рублі да 278,75.

Пры гэтым Нацбанк паведаміў, што аперацыі з удзелам юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія не звязаны з ажыццяўленнем абавязковага продажу, будуць ажыццяўляцца на пазабіржавым сегменце валютнага рынка, а гэта значыць наўпрост – паміж кліентамі і банкамі.

Вадзім Іосуб: Раней быў па сутнасці адзіны біржавы рынак, на пазабіржавыя здзелкі даводзілася нязначная частка абарота. Зараз у нас будзе біржавы рынак для банкаў і для прадпрыемстваў выключна ў выпадку абязковага продажу валюты. Для ўсіх астатніх валютных здзелак будзе пазабіржавы рынак. Курс куплі і продажу валюту стане прадметам дамовы паміж прадпрыемстваў і банкам, ён можа адрознівацца ад біржавога курса на гэты дзень.

РР: Адным словам, з 1 чэрвеня прадпрыемствам і індывідуальным прадпрымальнікам забаранілі купляць валюту на біржы. Чаму так?

Вадзім Іосуб: Не тое, каб забаранілі… Новы рэжым таргоў напэўна ж звязаны з новымі тэхналагічнымі рашэннямі. І адна справа забяспечыць доступ на біржы (з пункту гледжання апаратных магчымасцей) 30 банкам і іншая – прадаставіць фізічны доступ кожнаму прадпрыемству, якое купляе і прадае валюту. Мне здаецца, што ў будучыні на біржу пусцяць і прадпрыемствы з прадпрымальнікамі. Дарэчы, аб’яўленае зняцце абмежаванняў на пазабіржавым рынку дзейнічае да 1 студзеня 2017 году. Можна меркаваць, што да гэтага тэрміну рэгулятар і спадзяецца прадаставіць тэхнічную магчымасць доступу на біржу непасрэдна фірмам і прадпрымальнікам.

РР: Ці знізіць новаўвядзенне магчымасць уплыву Нацбанка на фарміраванне валютнага курса?

Вадзім Іосуб: Не знізіць. Іншая справа, што гэты ўплыў будзе ўжо не адміністратыўным, а абсалютна рыначным. Для таго, каб паўплываць на курс Нацбанку трэба будзе проста выставіць буйную заяўку на куплю ці продаж. У прынцыпе Нацыянальны банк становіцца шэраговым удзельнікам таргоў, але пры гэтым будзе, напэўна, самым буйным.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота sia.ru