Вадзім Іосуб не верыць, што Беларусь адключаць ад сістэмы SWIFT 



Старшы аналітык кампаніі «Альпары Еўразія» Вадзім Іосуб распавёў „Свободным новостям плюс”, ці магчымае адключэнне Беларусі ад сістэмы  SWIFT.

У свой час ад сістэмы SWIFT былі адключаныя банкі Паўночнай Карэі і часткова банкі Ірана. У абодвух выпадках гэта была рэакцыя на стварэнне (або пагрозу стварэння) зброі масавага паражэння і фінансаванне тэрарызму. Справа была зусім не ў парушэнні ў гэтых краінах дэмакратыі і не таму, што ўлады ўжывалі гвалт да свайго насельніцтва. Я думаю, у свеце можна знайсці масу недэмакратычных і нават дыктатарскіх рэжымаў, якія падлучаныя да гэтай сістэмы. Пакуль адключэнне ад SWIFT ужывалася толькі ў выключных выпадках. Пытанне адключэння ўсплывала і ў дачыненні да Расеі. Пасля Крыму і Данецка з Луганскам. Але тады заходнія краіны так і не адважыліся нешта рэальнае зрабіць.

Зыходзячы з дадзеных прэцэдэнтаў, здаецца малаверагодным, што гэта будзе ўжыта і да Беларусі, – сказаў Вадзім Іосуб.

Беларускае Радыё Рацыя