Вадзім Іосуб: Прычын для эканамічнага росту ў Беларусі няма



Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за дзесяць месяцаў скараціўся на 4,7%. Незалежныя беларускія і замежныя аналітыкі прадказваюць далейшае падзенне беларускай эканомікі.

Сітуацыю падчас анлайн-сустрэчы „Беларусы і рынак” ацаніў старэйшы бізнэс-аналітык Вадзім Іосуб:

– Прычын чакаць у наступным годзе нейкага значнага росту цэнаў на экспартную прадукцыю не даводзіцца. Для таго, каб вырасці за кошт гэтага фактару, трэба каб цэны не проста засталіся на цяперашнім высокім узроўні, трэба каб яны значна выраслі. Калі гэтага не адбудзецца, то прычын для значнага росту экспарту не будзе, то адпаведна не будзе прычын для значнага росту ВЗП.

Па словах бізнэс-аналітыка, рост знешняга гандлю Беларусі звязаны з аднаўленнем на пачатку гэтага года абароту расейскіх энерганосьбітаў. А вось падзенне цаны на расейскую сыравіну не адаб’ецца на беларускай перапрацоўцы нафты. Другі важны складнік беларускага экспарту – калійныя ўгнаенні, большая частка якіх ідзе ў Кітай.

Беларускае Радыё Рацыя