Вадзім Іосуб: Цана на нафту будзе вагацца ў раёне 40 даляраў за барэль
Старшы аналітык кампаніі “Альпары” Вадзім Іосуб распавёў, чаму беларускі рубель стаў імкліва абясцэньвацца.
Сёння напачатку таргоў на Лонданскай біржы ICЕ цана на нафту маркі Brent рэзка ўпала да адзнакі $ 40,16 за бараль. Гэта адбылося пасля таго, як удзельнікам перамоваў у сталіцы Катара Доха не ўдалося дамовіцца аб замарозцы здабычы. Аднак далейшага падзення не адбылося. У папярэднюю пятніцу торгу зачыніліся на адзнацы $ 43,10 за бараль.
Таргі ў панядзелак сталі першымі, пасля таго як у Дохе безвынікова скончыліся перамовы пра абмежаванне здабычы нафты.
З сярэдзіны чэрвеня 2014 году да канца 2016 году цэны за начту маркі Brent знізіліся ў чатыры разы – са $ 114,9 да $ 28 за баррель.
Вадзім Іосуб: Пасля зніжэння цаны на нафту прадказальным было і падзенне расейскага рубля да даляра на таргах у Маскве. У выніку на біржавых таргах у Менску таксама адбылося значнае абясцэньванне беларускай нацыянальнай валюту ў адносінах да даляра і еўра. Амерыканская валюта вырасла на 306 рублёў, еўра – на 421 рубель. Што датычыцца далейшых перспектыў, то, мяркую, цана на нафту будзе вагацца ў раёне 40 даляраў за барэль (плюс-мінус некалькі даляраў).
РР: Чаму, на ваш погляд, краіны, якія здабываюць нафту, так і не змаглі дамовіцца аб замарозцы здабычы?
Вадзім Іосуб: Тут асаблівай інтрыгі няма, таму што адбылося тое, што агучваў і Іран, і Саудаўская Аравія яшчэ да пачатку сустрэчы. Пазіцыі гэтых краін зусім зразумелыя, іх лёгка патлумачыць. Напрыклад, Саудаўская Аравія (дарэчы, гэдак жа, як і Расея) зараз знаходзіцца практычна на гістарычных максімумах здабычы нафты. Пазіцыя Ірына не скарачаць здабычу нафты таксама вельмі лагічная. Краіна доўгі час знаходзілася пад санкцыямі, а зараз іх знялі. Таму іранцы таксама хочуць аднавіць узровень здабычы да таго ўзроўню, які быў да ўвядзення эмбарга.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя