Вадзім Мажэйка: З амерыканскім санкцыямі пакуль не ўсё зразумела



Ці будуць сапраўды беларускія прадпрыемствы мець сур’ёзная наступствы ад увядзення эканамічных санкцый? На гэтае пытанне спрабуе даць адказ Госць Рацыі, аналітык Вадзім Мажэйка.

Вадзім Мажэйка: У амерыканскіх санкцыях галоўнае пытанне ў тым, ці будуць яны ўжывацца толькі да беларускіх прадпрыемстваў, ці таксама да любых іх контрагентаў. Гэта галоўнае пытанне. Дагэтуль гэта не зразумела. І вядома калі санкцыі будуць толькі для беларускіх прадпрыемстваў, то гэта не вялікая бяда, таму што можна праз любую “пракладку” працаваць і ўсё будзе нармальна. І ўвогуле ў беларускіх прадпрыемстваў не такі моцны бізнес з амерыканскімі. Калі санкцыі аўтаматычна будуць накладацца на любую кампанію, якая будзе з беларускімі ўзаемадзейнічаць, то гэта будзе, канешне, вельмі моцны інструмент.

РР: Улады Беларусі кажуць, што яны будуць уводзіць контр-санкцыі. На гэты конт гучаць саркастычныя каментары ў незалежнай прасторы. Ці можа Беларусь сапраўды нейкія контр-санцыі ўвесці?

Вадзім Мажэйка: Гэта як цэліць сабе ў нагу. Стрэліць у нагу, канешне, можна, але ці будзе ад гэтага карысць? Гэта іншае пытанне. Фактычна любая размова пра санкцыі мае сэнс толькі тады, калі гэта краіна з вялікім рынкам і з нейкімі ўнікальнымі тэхналогіямі. Тады контр-санкцыі ўводзіць прасцей. Уводзячы контр-санкцыі, Беларусь, канешне, можа крыху ўдарыць па амерыканскіх, або еўрапейскіх прадпрыемствах. Але пытанне ў тым, у колькі разоў магутней гэта ўдарыць па самой Беларусі.

Цалкам размова:

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя