Вакансіі ёсць, але няма ахвотных працаваць за малыя заробкі



Амаль на 20% вырасла колькасць вакансій у Берасці ад пачатку года. Такія дадзеныя агучылі ў Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Старшыня абласной арганізацыі Незалежных Прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў звярнуў увагу, што зараз пытанне не ў беспрацоўі, а ў адсутнасці жадаючых працаваць за малыя заробкі:

– Нібыта беспрацоўе ўжо і не існуе. Нават ёсць вельмі добрыя лічбы з боку статыстыкі, што ёсць, напрыклад, 2 тысячы вакансій для кіроўцаў, або 500 медыцынскіх вакансій і шмат іншых. І гэтыя вакансіі існуюць ужо некалькі месяцаў. А чаму? А таму што ўсе кіроўцы сёння ўжо працуюць у Польшчы.

Як адзначыў Валянцін Лазарэнкаў, найбольш кваліфікаваныя спецыялісты з’язджаюць за мяжу. Таму патрэба ў кадрах будзе толькі павялічвацца, а ўзровень беспрацоўя зніжацца.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце