Валер Карбалевіч: Лукашэнка лічыць, што ў яго ёсць рычагі ўплыву на Расею
Рассельгаснагляд прадухіліў несанкцыянаваны ўвоз з Беларусі больш за 14 тон галоў нарвежскай сёмгі, паведамілі ва ўпраўленні ведамства па Бранскай і Смаленскай абласцях. У адпаведнасці з суправаджальным дакументам, груз накіроўваўся ў Маскоўскую вобласць. Пастаўка забароненая, праводзяцца даследаванні яе бяспекі.
Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў: калі пастаўкі беларускай прадукцыі не будуць адноўленыя, Беларусь прыме меры ў адказ. На што разлічвае Аляксандр Лукашэнка ў сітуацыі, калі амаль уся беларуская харчовая прадукцыя ідзе ў Расею, каментуе палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч:
– Іншых варыянтаў у Беларусі прадаць гэтую прадукцыю проста няма. Калі Лукашэнка пагражае Расеі нечым, то ён пагражае прыняць нейкія меры ў адказ. Магчыма стварыць перашкоды для нейкай расейскай прадукцыі на беларускім рынку, ці ўвогуле перавесці праблему ў іншае пытанне, напрыклад, пра расейскія вайсковыя базы. Лукашэнка лічыць, што ў яго ёсць рычагі ўплыву на Расею.
Тыдзень таму Рассельгаснагляд забараніў доступ на расейскі рынак амаль двум дзясяткам прадпрыемстваў, знайшоўшы ў прадукцыі антыбіётыкі і шкодныя мікраарганізмы.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя