Валютны бум
Рост курса даляра і еўра прывёў да знікнення валюты ў абменных пунктах Гародні. Жыхары горада не могуць набыць даляры і еўра ў банкаўскіх установах у сувязі з адсутнасцю дастатковай колькасці наяўнай валюты. Касіры абменнікаў канстатуюць, што попыт за апошнія некалькі дзён узрос у разы.
Самі гарадзенцы скупляюць валюту перадусім таму, што не выключаюць пагаршэнне эканамічнай сітуацыі і правядзення ўладамі чарговай дэвальвацыі беларускага рубля:
– Нашыя СМІ сцвярджаюць, што ў нас расце жыццёвы ровень. Дзе ён расце? Толькі цэны растуць. Калі так і далей будзе, усе мы пяройдзем на падножны корм!
Не выключана, што адсутнасць дастатковай колькасці даляраў і еўра ў абменных пунктах Гародні можа прывесці да запатрабаванасці валютнага “чорнага рынку”. У сувязі з гэтым супрацоўнікі праваахоўных органаў атрымалі дадатковыя інструкцыі, якія прадугледжваюць падвышэнне ўвагі да паводзінаў грамадзян, якія цікавяцца купляй ці продажам валюты.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня