Velcom купляе «Атлант Тэлекам»
Аператар сотавай сувязі Velcom абвясціў пра куплю кампаніі «Атлант Тэлекам». Гэтую інфармацыю 42.TUT.BY пацвердзілі ў прэс-службе аператара.
Яшчэ вясной паведамлялася, што вядуцца перамовы пра продаж найбуйнейшага прыватнага інтэрнэт-правайдара «Атлант Тэлекам», і адным з асноўных кандыдатаў на ролю пакупніка была кампанія Velcom.
Цяпер крыніца, знаёмая з сітуацыяй, паведаміла, што кампаніі канчаткова дамовіліся пра правядзенне здзелкі, і пра пагадненне можа быць абвешчана цягам бліжэйшых дзён.
Інфармацыю пацвердзілі і ў прэс-службе Velcom. Прэс-сакратар кампаніі распавёў, што куплю 100% кампаніі ажыццяўляе холдынг Telekom Austria Group (TAG). Пасля заканчэння здзелкі Velcom і «Атлант Тэлекам» будзе дзейнічаць як адзіная кампанія.
Здзелка будзе закрыта на працягу некалькіх бліжэйшых дзён, і тады ж Velcom раскажа пра сумесную будучыню дзвюх кампаній.
Фота tvnews.by
