Velcom паведаміў пра павышэнне тарыфаў з 1 верасня



Нароўні з мабільным аператарам „МТС” 21 жніўня таксама анансаваў змяненне тарыфаў на некаторыя паслугі мабільнай сувязі 1 верасня тэлекам-аператар velcom.

Памер абаненцкіх плат, адначасовых узносаў, а таксама кошт выходных выклікаў на нумары абанентаў Рэспублікі Беларусь, міжнародных званкоў, мабільнага інтэрнэту, SMS, MMS, спецыяльных і дадатковых паслуг для фізічных і юрыдычных асоб павялічацца не больш чым на 2,9%„, — гаворыцца ў паведамленні кампаніі „Вэлком”.

Без змен застануцца: кошт тарыфных планаў фіксаванай сувязі; абаненцкая плата тарыфнага плана lemon; памер платы за актывацыю бонусаў тарыфных планаў „Турыст”, „Сувязь без абавязацельстваў”; тарыфы на паслугі роўмінгу, кошт пакетаў і тарыфных планаў, якія ўключаюць хвіліны, SMS, інтэрнэт-трафік для выкарыстання ў роўмінгу; кошт шэрагу дадатковых паслуг.

Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў рамках раней заключаных дагавораў таксама не зменяцца.

Адначасова з названымі вышэй зменамі істотна патаннее кошт мабільнага інтэрнэту для большасці тарыфных планаў лінейкі „ПРИВЕТ”. Так, кошт 1 МБ у рамках некаторых тарыфных планаў знізіцца больш чым у 13 разоў, паведамляе аператар.

Акрамя таго, з 1 верасня ўсім абанентам тарыфных планаў „Пенсійны” і „Сацыяльны” штомесяц будзе падавацца 100 МБ інтэрнэт-трафіку.

З новымі цэнамі на некаторыя паслугі сувязі можна азнаёміцца на сайтах кампаніі, а таксама даведацца па тэлефонах даведачна-інфармацыйнай службы.

Колькасць абанентаў мабільнай сувязі velcom перавышае 4,8 млн. Папярэдні раз тарыфы на яго паслугі павышаліся 1 красавіка гэтага года.  БелаПАН