velcom павысіў тарыфы на фіксаваную сувязь



Аператар velcom павышае тарыфы на фіксаваную сувязь (інтэрнэт і ТБ для дому, інтэрнэт для офіса), гаворыцца на сайце кампаніі.

„З 1 кастрычніка змяняецца кошт абаненцкай платы шэрага тарыфных планаў фіксаванай сувязі для прыватных і карпаратыўных кліентаў, уключаючы тарыфныя планы з тэлебачаннем. У сярэднім ён павялічыцца на 5 працэнтаў”, – паведамляюць у кампаніі.

Акрамя таго, адбудзецца ўніфікацыя кошту паслугі змены тарыфнага плана для кліентаў Віцебскай і Гомельскай абласцей.