Вераніка Яновіч: Астравецкая АЭС – цалкам расейскі праект у Беларусі
Беларусь на парозе шматлікіх экалагічных, палітычных і эканамічных праблемаў, якія могуць узнікнуць пасля запуску Астравецкай АЭС.
Падчас менскай анлайн-лекцыі пытанні вакол БелАЭС акрэсліла каардынатарка „Беларускіх Маладых Зялёных” Вераніка Яновіч:
– З пункту палітычнага гледжання, атамная электрастанцыя – гэта не вельмі бяспечна для нас. Улічваючы, што адной з асноўных мэтаў, якая ставілася – гэта энергетычная незалежнасць ад Расеі. Мы гэтага не атрымалі таму, што гэта поўнасцю расейскі праект. Другі момант – эканамічны. Мы бачым, што гэтая станцыя пакуль акрамя праблем эканоміцы нічога не прынесла. Электраэнергія, якую яна будзе вырабляць, нам не патрэбная, мы не ведаем куды яе дзяваць, а крэдыты на нас працягнуць вісець.
Ужо стала вядома пра тое, што кіраўнік „Расатама” Аляксей Ліхачоў выказаў надзею на хуткі запуск першага блока БелАЭС.
Беларускае Радыё Рацыя