Вернем святло на вуліцы гораду!



Берасцейская абласная арганізацыя Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) выказала свой пратэст у сувязі з адключэннем святла ў горадзе ў начны час. Гарадскія ўлады прыйшлі да такіх мераў для эканоміі бюджэтных сродкаў па прычыне эканамічнага крызісу ў краіне. Мы заклікаем грамадзян да салідарных дзеянняў па адстойванні сваіх правоў, – адзначыў паліты Ігар Маслоўскі:

– На наш погляд, такая аптымізацыя і эканомія на асвятленні парушае правы грамадзян на бяспеку. Як паказвае сусветная практыка, чым больш святла ў начны час, тым менш злачынстваў. І гэта ўлада мусіць ведаць.

Са словаў Ігара Маслоўскага, такія дзеянні ствараюць відавочную небяспеку жыццю і здароўю гараджан. Акрамя таго, рашэнне мясцовых уладаў парушае шэраг нарматыўна-прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота belayavezha.by